|
Дзень Волі (Беларуская народная рэспубліка);
Голосуй:
14 Голоса
Просмотры: 13212
|
Добавлено: 18-03-2008 23:06:28
Дакументальна-публіцыстычны фільм Уладзіміра Арлова, Юрыя Хашчавацкага і Алега Дашкевіча "Дзень Волі", прысвечаны 90-годдзю абвяшчэння БНР 25 сакавіка 1918. Стужка дэманстравалася ў Еўрапарламенце ў рамках "Беларускага тыдня", прысвечанага 90-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтая акцыя афіцыйна адкрылася ўвечары 11 сакавіка ў Страсбургу (Францыя). Аўтары фільма паспрабавалі адказаць на пытанне, чаму 90 гадоў таму БНР не склалася як дзяржава, а Еўропа не ўбачыла сваёй перспектывы, звязанай як з прызнаннем Беларускай Народнай Рэспублікі, так і незалежнай Украіны. У.Арлоў: У фільме мы гаворым пра тое, што калі б з дапамогай вялікіх дзяржаў захавалася незалежнасць Беларусі і Украіны, гэтыя краіны з насельніцтвам 50 мільёнаў чалавек і вялізнымі прыроднымі рэсурсамі маглі б прыкметна паўплываць на ўвесь ход еўрапейскай гісторыі. Бяздушны молах сталінскай імперыі знішчыў усіх бацькоў-заснавальнікаў БНР і прыхільнікаў ідэі беларускай дзяржаўнай незалежнасці, якія засталіся ў Савецкім Саюзе (фільм 70 MB, крыху менш за 30 хв.)
URL:
Embed:
Категория
|

